Адміністрацыя СІЗА МУС паведаміла, што кандыдата ў прэзідэнты адпраўляюць у Наваполацку калонію № 10.

«Вядома, што гэта калонія знаходзіцца ў вельмі кепскім з гледзішча экалогіі месцы, абкружаная хімічнымі прадпрыемствамі. Палітвязняў туды раней не адпраўлялі. А цяпер, мяркуючы па ўсім, гэта яшчэ адзін сродак ціску на Андрэя, спроба яго зламаць, калі не ў СІЗА, то ў калоніі.

Мы ведаем, што ў гэтай калоніі ўжо знаходзіцца Мікіта Ліхавід, і ён ужо двойчы пабываў у штрафным ізалятары толькі за тое, што ён палітычны.

Сваякі былых зняволеных, якія ўжо адбылі там пакаранне, кажуць,

што Наваполацкая калонія - самае жудаснае месца і з пункту гледжання абыходжання са зняволенымі.
Я не маю на ўвазе нейкі праізвол. Я маю на ўвазе сляпое датрыманне статута, рэжыму і гэтак далей. За найменшае парушэнне, спазненне на 30 секундаў зняволеныя атрымліваюць пакаранні, што робіць нікчэмнымі шанцы на датэрміновае вызваленне", - паведаміла жонка Андрэя Саннікава, журналістка Ірына Халіп.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?