Старшыня Мінскага гарадскога аб’яднання прафсаюзаў Мікалай Беланоўскі лічыць, што давер насельніцтва да ўрада захаваецца максімум да сярэдзіны жніўня, калі ўлады не распачнуць радыкальных крокаў па паляпшэнні сітуацыі ў эканоміцы.

«Урад ужо прайграў інфармацыйную і эканамічную вайну і

выправіць сітуацыю можна толькі рэальнымі дзеяннямі, а не абяцаннямі.
Давер насельніцтва да ўрада захаваецца да сярэдзіны жніўня,
гэта значыць да значнага росту выдаткаў працоўных, звязаных з пачаткам ацяпляльнага сезону і падрыхтоўкай дзяцей да школы
», — сказаў М. Беланоўскі ў пятніцу ў Мінску на пазачарговым пасяджэнні Нацыянальнай рады па працоўных і сацыяльных пытаннях.
Ён заявіў: «Трэба выразна сказаць людзям, што будзе на валютным рынку».

«Калі ўрад робіць таямніцу з сваіх мер, нам і наймальнікам будзе складана ісці ў рэчышчы з урадам», — працягнуў М. Беланоўскі.

Прафсаюзны лідэр перакананы, што «рашэнне аб лібералізацыі цэнаўтварэння, зацягванне карэкціроўкі абменнага курсу былі памылкай, а можа быць, і дыверсіяй». «Народ пакараны, але пакуль трывае», — сказаў М. Беланоўскі.

На яго думку, «у выпадку непрыняцця захадаў

можа ўскладніцца сітуацыя на прадпрыемствах рэальнага сектара эканомікі, адбыцца зніжэнне занятасці і рост сацыяльнай напружанасці».

Н. Беланоўскі таксама прапанаваў ураду вярнуцца да ідэі павелічэння памеру дапамогі па беспрацоўі і выпрацоўцы больш жорсткіх механізмаў кантролю над цэнамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?