І такі ўцёк, прыгразіўшы ўтапіць таго, хто здасць яго міліцыі.

Кур'ёзны выпадак адбыўся 2 чэрвеня ў Талачынскім раёне. Кіроўца МТЗ-82 на скрыжаванні не справіўся з кіраваннем, трактар перавярнуўся, а сам віноўнік аварыі ... кінуўся ў возера, уцякаючы ад супрацоўнікаў ДАІ і прадстаўнікоў СВК, у якім ён працуе, паведамляе Auto.onliner.by.

Гэта адбылося ў вёсцы Галошава (Талачынскі раён). Адразу ўзнікла падазрэнне, што кіроўца знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення. Але даставіць яго на медэкспертызу не атрымалася. Мужчына кінуўся ў возера Глыбокае, якое знаходзіцца ў трыццаці метрах ад дарогі. На працягу трох гадзін ён плаваў ад берага да берага.

— Ён паводзіў сябе неадэкватна, крычаў, маўляў, ні за што не здамся, — распавялі ў ДАІ. — У выніку было прынята рашэнне звярнуцца па дапамогу да ратавальнікам. Яны падплылі да яго на гумовай лодцы, ўгаворвалі некаторы час. Ён нават стаў пагражаць: калі аддасце даішнікам, то каго-небудзь сапраўды ўтаплю. Калі яго даставілі на супрацьлеглы бераг, ён уцёк. Цяпер яго шукаюць. Па факце аварыі вядзецца разбор.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?