Ірына Салей — маці гродзенскага журналіста Аляксея Салея, які цяпер знаходзіцца ў росшуку і абвінавачаны ў распаўсюдзе і вырабе парнаграфіі, падала скаргу ва ўпраўленне ўнутраных спраў Гродзенскай вобласці.

Жанчына трапіла на прыём да начальніка абласной міліцыі Віктара Міхневіча. , але паводле яе слоў спробу абараніць сына чыноўнік не пачуў.

— Прыём быў і гэты прыём доўжыўся 5 хвілін. Ён толькі сказаў, што гэта справа не палітычная, бо я сказала што яна палітычная абгрунтаваная, бо і Пачобута пасадзілі, а мой Аляксей працаваў разам з ім. а ён сказаў: «Не і ўсё." Карацей, гэта можна было зразумець як:«Пайшла вон і ўсё."

Скарга змяшчае нязгоду з абвінавачаннем якую абгрунтоўвае тэхнічнай немагчымасцю вырабу парнаграфічнай прадукцыі Аляксеем Салеем.

Сам абвінавачаны, у сваім звароце праз інтэрнэт, да журналістаў піша: «Я лічу, што гэта справа цалкам сфабрыкаваная, мае выразны палітычны падтэкст і з’яўляецца пераследам за прафесійную журналісцкую дзейнасць."

Андрэй Салей працаваў у якасці журналіста на „Magazyn polski na uchodstwie“, Газэту „Głos z-nad Niemna“, і на часопіс „Newsweek“.»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?