Бернд Штанге вызначыўся са стартавым складам на матч са зборнай Францыі, што пройдзе сёння ў 21:45.

З першых хвілін на поле стадыёна «Дынама» з’явіцца пачатковец каманды Віталь Трубіла, які згуляе на левым флангу паўабароны, а таксама форвард «Крыўбаса» Андрэй Варанкоў.

Поўны склад зборнай Беларусі выглядае так:

Верамко — Шытаў, Мартыновіч, Верхаўцоў, Бардачоў — Цігараў, Амельянчук — Калачоў, Трубіла — Пуціла — Варанкоў.

Папярэдні склад французаў:

Льёрыс, Санья, Рамі, Сахо, Абідаль, Дыяра, Дыябі, Рыберы, Насры, Малуда, Бензема.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?