Выдаленая суполка Вконтакте «Мы за вялікую Беларусь!», што заклікала на «Марш мільёнаў». Як паведамляецца, суполку выдалілі з камп’ютара адміністратара Сяргея Паўлюкевіча супрацоўнікі спецслужб, якія ўварваліся да яго ў кватэру.
Сяргей Паўлюкевіч ствараў у Вконтакте суполкі за перамены ў Беларусі.
Ініцыятыва «Маршу мільёнаў» за адстаўку Лукашэнкі прыцягнула ўвагу спецслужбаў.
Суполка рыхтавала «Марш мільёнаў» за адстаўку Лукашэнкі. Удзельнікі заклікалі распачаць яго 15 ліпеня на цэнтральнай плошчы Мінска. У суполцы «Мы за вялікую Беларусь!» было 120 000 удзельнікаў.
Пацверджання ці тлумачэнняў ад самога Паўлюкевіча пакуль няма.
Напярэдадні ў Рэдакцыю «Нашай Нівы» трапіў ліст за подпісам Сяргея Паўлюкевіча. Малады чалавек заявіў пра ціск з боку спецслужб на яго сям’ю.
Сяргей, якога пасля падзей на Плошчы спрабавалі завербаваць супрацоўнікі КДБ, паведаміў, што 2 чэрвеня супрацоўнікі КДБ прыйшлі на працу да яго маці. Яны параілі, каб яе сын спыніў сваю працу ў якасці адміністратара шэрагу буйных суполак ў сацыяльных сетках. У процілеглым выпадку паабяцалі пасадзіць сына ў турму. І артыкул назвалі канкрэтны — 342 КК.
«Звяртаюся да ўсіх свабодных і тых, хто чуе ў Беларусі: не маўчыце, не бойцеся! У супрацьлеглым выпадку гэты маразм трансфармуецца да таго, што хутка будуць за анекдоты саджаць у турмы»
Асобна малады чалавек звярнуўся да сусветнай супольнасці. «Нас ужо не падмануць. І таму падумайце, калі дазваляеце дыктатуры ў цэнтры Еўропы таптаць правы чалавека, свабоду слова… Падумайце перад тым, як выдаваць крэдыты дыктататуры і ўсяляк яе падтрымліваць».
«Калі мяне зняволяць, спадзяюся, што гэта не будзе дарэмна,што абудзяцца яшчэ пару соцень тысяч чалавек, а пару дзясяткаў тысяч чалавек пачнуць рэальна нешта рабіць. Нам ужо асабліва губляць няма чаго. Што нам губляць, акрамя страху?»
Падобна, што напісаць такі ліст Сяргея змусіла бязвыхадная сітуацыя, у якой ён апынуўся. Але ў канцы ліста ён адзначыў, што «мяне яны не зламаюць і не нахіляць».
Сяргей Паўлюкевіч быў студэнтам прэстыжнага юрыдычнага факультэта БДУ. У Вконтакте ён стаў мадэратарам суполак «Мы за Вялікую Беларусь» (больш за 120 тысяч удзельнікаў), «
Паўлюкевіч быў асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у падзеях 19 снежня. Пасля адмовы працаваць з КДБ у яго на кватэры правялі ператрус.З самага ранку 25 сакавіка яго забралі на допыт, на якім пратрымалі да вечара, каб ён не ўзяў удзелу ў Дні Волі.
Вконтакте — гэта адна з самых папулярных сацыяльных сетак —
Калі на Захадзе самай папулярнай сеткай стаў Фэйсбук, то ў былым СССР найбольш карыстальнікаў на сёння мае акурат Вконтакте.
Учора тэлефон Паўлюкевіча быў адключаны, сёння ён не адказваў на тэлефанаванні. Адказу на электронны ліст ад яго таксама не маем.





