Чаго толькі не прапануюць вытворцы сувенірнай прадукцыі.

«Зайшоў сёння мімаходам на сайт Maika.by, каб азнаёміцца з прадукцыяй і можа нешта замовіць сабе. Убачыў там раздзел “Патрыятычныя майкі”. Ну, думаю, стоадсоткава ўвесь раздзел будзе прысвечаны розным “закатам над балотамі”, “вянкам” і іншым БССРаўскім сімвалам, але тое, што я ўбачыў, перасягнула ўсе мае чаканні... », — піша чытач «НН» KiberDen !!! А набор «патрыятычных» маек, што прапануе Maika.by, і сапраўды ўражвае. Тут не толькі, як піша чытач, няма ніводнай майкі хоць нейкім бокам звязанай з Беларуссю, але амаль усё прысвечана СССР і Расіі. Майкі з савецкім гербам, Леніным, KГБ і ВДВ, двухгаловым арлом і аўтаматам Калашнікава.

«Гэта яскравы прыклад дэградацыі некаторых беларусаў за апошнія 17 год у нацыю рабоў, калі нават тэрмін “патрыятызм” асацыюецца ў іх з любоўю не да сваёй краіны, а да былога каланізатара СССР, ці да сучаснага каланізатара Расіі», — абураецца чытач.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?