Прычынай успышкі кішачнай інфекцыі ў Еўропе магла стаць соя. Не бабы гэтай расліны, а парасткі, што масава выкарыстоўваюцца ў салатах. Або, як варыянт, мікс каліваў бабовых. У Нямеччыне ўжо засцераглі ад ужывання ў ежу прарошчанай соі, пакуль крыніца інфекцыі не будзе канчаткова вызначаная і ліквідаваная.

Парасткі соі ў Нямеччыне масава выкарыстоўваюць у салатах.

Парасткі соі ў Нямеччыне масава выкарыстоўваюць у салатах.

У Беларусі салаты з прарошчанай сояй гатуюць толькі ў рэстаранах upscale.

У Беларусі салаты з прарошчанай сояй гатуюць толькі ў рэстаранах upscale.

У спісе ахвяраў інфекцыі ўжо 22 чалавекі. Такія звесткі апублікаваў у нядзелю Еўрапейскі цэнтр кантролю і прафілактыкі хваробаў.

Вядома і дакладная лічба выпадкаў заражэння бактэрыяй — 2263 чалавекі. У больш чым шасцісот з іх развіўся гемалітыка-ўрэтычны сіндром, гэта значыць, зачапіла ныркі і нават нервовую сістэму. Сітуацыя для гэтых людзей вельмі небяспечная. Пераважная большасць выпадкаў зафіксавана ў Нямеччыне. Трапіла інфекцыя таксама ў Данію і Швецыю. У іншых еўрапейскіх краінах зафіксаваныя асобныя выпадкі нядужасці.

Медыкі працягваюць шукаць асяродак інфекцыі. Версій свет. Пад падазрэннем, напрыклад, музычны фестываль у Гамбургу, які наведалі больш за паўтара мільёна чалавек, у тым ліку замежнікі. Але некаторыя хворыя сцвярджаюць, што елі толькі ў хаце.

З вялікай доляй імавернасці інфекцыя паходзіць з фермы пад Гамбургам, што спецылізуецца на вырошванні бабовых.

У Беларусі калівы соі ў стравах амаль не выкарыстоўваюцца, акрамя як у лічаных сталічных рэстаранах upscale. Прарошчаную сою выкарыстоўваюць таксама вегетарыянцы.

Імавернасць, што ў Беларусь пастаўлялася прадукцыя з той падгамбургскай фермы, вельмі нізкая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?