Каб прытармазіць палітычную дзейнасьць лідэра Партыі свабоды і прагрэсу (ПСП) Уладзімера Навасяда ўлады робяць спробы ўціску на бацькоў палітыка.

У ПСП такія дзеяньні мясцовых уладаў наўпрост зьвязваюць з рашэньнем Навасяда ўдзельнічаць у мясцовых выбарах.

Да бацькоў Навасяда зьявілася група людзей у цывільным. Яны паказалі дакумэнты на ператрус. Там быў пазначаны артыкул крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, па якім, нібыта, распачатая крымінальная справа. Бацькі — пэнсіянэры і не зразумелі ані які артыкул, ані якая крымінальная справа. Міліцыянты зрабілі ператрус у шафе з рэчамі. Па іхных словах, шукалі самагонку на продаж. Міліцыя нібыта мела таксама зьвесткі, што бацькі Навасяда займаюцца скупкай крадзенага.

Улады не адмаўляюцца ад ніякіх мэтадаў — гэтым разам спрабавалі напужаць старых людзей. Міліцыі не перашкодзіла тое, што бацька Навасяда перанёс ужо два інфаркты.

Бабруйск — горад невялікі, чуткі тут распаўзаюцца хутка. Пра «гераізм» бабруйскай міліцыі ў барацьбе з дэмакратамі хутка таксама могуць пайсьці легенды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?