Знешэканомбанк мае намер павялічыць долю ўдзелу ў статутным капітале ААТ «Белзнешэканомбанк» да памеру кантрольнага пакета акцый.

Гэты факт асабліва адзначыў на сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам старшыня Знешэканомбанка Уладзімір Дзмітрыеў. «У нас сапраўды сур’ёзныя намеры па пашырэнню аб’ёмаў удзелу ў банкаўскай сістэме Беларусі», ‑ пацвердзіў ён. Паводле слоў Уладзіміра Дзмітрыева, «наконт гэтага ёсць прынцыповыя дамоўленасці з Нацыянальным банкам Беларусі. Яны замацаваны ў інвестыцыйным пагадненні». Дакумент, у прыватнасці, прадугледжвае «сур’ёзныя абавязацельствы па роду дзейнасці, павелічэнню рэсурснай базы», растлумачыў ён.‑

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?