У аддзяленні рэанімацыі Петрыкаўскай раённай бальніцы знаходзіцца сямігадовае дзіця з Рэчыцы. 4 чэрвеня хлопчык выпаў з акна трэцяга паверху жылога корпуса дзіцячага аздараўленчага лагера «Пціч».

Як паведамілі ў Петрыкаўскім РАУС, гомельскія нейрахірургі правялі хлопчыку трэпанацыю чэрапа. Яго стан ацэньваецца як стабільна цяжкі.

Міліцыя праводзіць праверку, высвятляючы абставіны здарэння. Паводле папярэдняй інфармацыі, НЗ адбылося ў першы дзень заезду дзяцей. Выхавальнік хадзіла па пакоях і адчыняла вокны. У адным з пакояў, дзе жанчына ўжо паспела адчыніць акно, знаходзіўся сямігадовы хлопчык. Сеўшы на падаконнік, ён абапёрся на маскітную сетку, якая парвалася, і хлопчык зваліўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?