Сёння адбыласяпрэс-канферэнцыя галоўнага трэнера футбольнай зборнай Беларусі Бернда Штанге, яна была прысвечаная будучаму адборачнаму матчу з камандай Люксембурга.
Сп. Штанге, у прыватнасці, заявіў:
«Мы вельмі ўдзячныя нашым заўзятарам за падтрымку ў матчы з Францыяй (1:1). Мы былі ў шоку, што на сераду прадалі толькі 11 тысяч квіткоў. Але дзякуй прэсе. Нам удалося запоўніць стадыён. Хоць некаторыя
Наогул, прызнацца, я б зрабіў вольны ўваход на гульню з Люксембургам. А тыя, хто ўжо купілі квіткі — хай па ім ідуць на Боснію [2 верасня].Зараз эканамічная сітуацыя складаная».
«Цяпер наша мэта — перамагчы Люксембург, набраць 12 балаў і заняць другое месца ў групе. Заўтра ўвечары нам патрэбна гэтая перамога», — сказаў Бернд Штанге.
***
Матч Беларусь — Люксембург пройдзе ў аўторак, 7 чэрвеня, на стадыёне «Дынама». Пачатак, а
Кошт квіткоў ад 3 тыс. да 30 тыс.
Пасля 6 тураў: Францыя — 13 (6), Беларусь — 9 (6), Албанія — 8 (5), Румынія — 8 (6), Боснія — 7 (5), Люксембург — 1 (6).
У кастрычніку 2010 г. у Люксембургу беларусы згулялі ўнічыю — 0:0.