Агенцтва «Інтэрфакс» паведаміла са спасылкай на Міністэрства энэргетыкі, што Менск можа узгадніць кошт «Белтрансгазу» для прыватызацыі яго «Газпромам» на ўзроўні не ніжэйшым за $5 млрд. Перамовы працягваюцца, беларускі бок падрыхтаваў праект статуту сумеснага газатранспартнага прадпрыемства.
Акцыі «Белтрансгазу» могуць быць выкарыстаныя ў якасьці аплаты за пастаўкі расейскага газу ў 2007 годзе. З улікам гэтага кошт газу для Беларусі можа скласьці 130 даляраў за тысячу кубамэтраў, а ня 200, як патрабаваў «Газпром».
0
0
0
0
0
0