Фрунзенскі суд адмовіў Аляксандру Фядуту ў магчымасьці выехаць у Вільню для ўдзелу ў навуковай канфэрэнцыі, прысьвечанай культурнай спадчыне Вялікага Княства Літоўскага.
Паводле Фядуты, суд адмовіў на той падставе, што не ўступіў у законную юрыдычную сілу прысуд, які быў вынесены ўдзельнікам Плошчы, бо абвінавачаныя падалі касацыйную скаргу.
Аляксандар Фядута атрымаў 2 гады пазбаўленьня волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам у 2 гады. Ён знаходзіцца пад падпіскай аб нявыезьдзе.
«Я дрэнна стаўлюся да такіх санкцый, бо не зьбіраўся там займацца ніякай палітычнай дзейнасьцю, а менавіта навуковай. Тыя паўгода жыцьця, якія ў мяне адняла ўся гэтая надуманая справа, прымушаюць мяне перанесьці абарону доктарскай дысэртацыі, бо я не пасьпеў у тэрмін скончыць манаграфію.