А яго справу суд накіраваў на дапрацоўку.

Як паведамілі ў праваабарончым цэнтры «Вясна», суддзя Мікалай Балаўнёў звярнуў увагу на тое, што ўказаны ў пратаколе час, калі Дзмітрый Няфёдаў лаяўся, не супадае з часам правядзення вобшуку на яго кватэры. З гэтай прычыны справа была накіраваная на дапрацоўку, а грамадскага актывіста вызвалілі ў зале суда.

3 чэрвеня Дзмітрыя Няфёдава дапыталі па справе падпалу Дома правасуддзя. Пасля на яго кватэры правялі вобшук, падчас якога забралі камп’ютар. Таксама на яго быў складзены пратакол нібыта за лаянку. Выхадныя Дзмітрый правёў у ізалятары на Акрэсціна. Знаёмыя Няфёдава звязваюць здарэнне з тым, што ён з’яўляўся адным з адміністратараў суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» Вконтакте.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?