Гэта была група грамадзянскай кампаніі «За Незалежную Беларусь».

Пра гэта на правах ананімнасці паведаміў адзін з актывістаў кампаніі, «бо цяпер за мной, як і за іншымі актывістамі, сур’ёзны палітычны пераслед. Нас падазраюць у так званым падпале Дома правасуддзя. Пасля затрымання ва ўсіх нас былі праведзены ператрусы і забраны камп’ютары і нават мабільныя тэлефоны.

У аднаго з нашых актывістаў спецслужбы забралі акаунт ад старонкі Вконтакте. Пасля гэтага былі выдалены ўсе адміністратары.

Аднак я вярнуў людзей у адміністратары, пасля чаго выдалілі ўсю групу».

Нагадаем, што 3 чэрвеня беларускія спецслужбы пачалі цэлую акцыю супраць адміністратараў шэрагу суполак Вконтакте. Былі затрыманы Сяргей Паўлюкевіч і Дзмітрый Няфёдаў, якіх пасля адпусцілі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?