Тэма катаванняў, пра якія паведамлялі вязні беларускіх турмаў, набывае міжнародны розгалас. Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, лідар грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў звярнуўся да спецдакладчыка ААН па катаваннях Хуана Мендэса.

— Сёння ў Беларусі створаны такія ўмовы, калі нават сваякі вязняў не маюць магчымасці пабачыцца з імі, — патлумачыў Уладзімір Някляеў. — Сваякі знаходзяцца ў невядомасці. Становішча вязняў проста жудаснае. Многія кажуць, што ў камерах на іх аказваецца ціск, але грамадскасць не ведае, хто на іх цісне, якімі метадамі адбываецца гэты ціск.

Усе спробы грамадскасці адкрыць «заслону невядомасці» у гэтым пытанні натыкаюцца на глухое маўчанне ўлады. Адзінае выйсце — гэта зварот у міжнародныя структуры. Можа там змогуць нешта зрабіць. Таму наш першы крок — ліст спецдакладчыку ААН па катаваннях. У звароце выкладзены канкрэтныя факты катаванняў у беларускіх турмах. Зараз застаецца чакаць міжнароднай рэакцыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?