Аргамітэт руху «За аўто» распаўсюдзіў план акцыі «Стоп-бензін», якая адбудзецца у аўторак, 7 чэрвеня, у сувязі з павышэннем цэн на бензін.
Яны заклікаюць прыкладна, а 19.20 дружна выехаць на праспект, каб, а 19.30 запоўніць яго. Актывісты руху за паніжэнне цэнаў на бензін заклікаюць прывязваць белыя стужачкі да антэн сваіх аўтамабіляў, прыляпляць налепкі, уключаць аварыйку і рухацца з паніжанай хуткасцю, паступова збіраючыся ў агульную калону.

Налепкі яны рэкамендуюць ляпіць на кузаў аўтамабіля (г.зн. на металічныя часткі) ці на падгалоўнікі задніх сядзенняў так, каб яны былі добра прыкметныя звонку — для таго, каб вас не абвінавацілі ў тым, што на шкле усталяваныя прадметы і нанесеныя пакрыцці, якія абмяжоўваюць агляд.

Мяркуецца, што пры ўдзельнікі таксама пачнуць хаатычна спыняцца (у розных палосах руху), адкрываць капот, багажнік, даставаць пустыя каністры і праводзіць 15-хвілінны «рамонт» свайго аўтамабіля, у якога нібыта скончыўся бензін ці які перастаў ехаць.

Ініцыятары таксама заклікаюць удзельнікаў не займаць крайнюю правую паласу для забеспячэння бесперашкоднага праезду грамадскага транспарта.
«Пры кантактах ці прэтэнзіях з боку праваахоўных органаў захоўвайце валоданне сабой, не паддавайцеся на правакацыі, не ўступайце ў нервовыя сваркі. Будзьце годнымі грамадзянамі сваёй краіны, адстойвайце свае правы», — так сканчаюць яны свой зварот.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?