Не паспеў яшчэ сцішыцца скандал з газам «чаромха», якім прапаршчык Рэцікаў «пачаставаў» пяцігадовага малога на футбольным матчы ў Бабруйску, а магілёўскія амапаўцы працягваюць «працаваць» у сваім стылі.

На выходных пад Бабруйскам праходзіў байк-фестываль, на якім ахову правапарадку мусілі забяспечваць супрацоўнікі магілёўскага АМАПа. Падчас музычнага канцэрта адзін малады хлопец, які стаяў побач з міліцыянтамі, пачаў махаць рукамі пад музыку. У гэты час адзін з «амапаўцаў» азірнуўся і ўбачыў што маладзён маша рукамі. Мабыць, ён нешта няправільна зразумеў, але, без высвятленняў што і як, міліцыянт адразу ўдарыў хлопца ў жывот. Яму на падмогу падбеглі яшчэ два міліцыянты, і маладзёна пацягнулі ў аўтазак. Сведкамі гэтаму сталі некалькі дзесяткаў чалавек, якія стаялі побач.

У машыне хлопец прабыў даволі доўга, а калі выйшаў, выглядаў вельмі кепска і меў запалоханы выгляд. Распавядаць, што адбылося ў аўтазаку, бабруйчанін адмовіўся, і сыйшоў дахаты.

Сябры гэтага хлопца мяркуюць, што ў аўтазаку «амапаўцы» яшчэ «дадалі» яму, бо маладзён пачуваў сябе вельмі блага нават на наступны дзень і адмаўляўся размаўляць аб тым, што адбылося.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?