Тэмпература вады на рэках і ў вадаёмах Беларусі прагрэлася да 25 градусаў,
паведаміла начальнік аддзела гідралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Марына Нагібіна.

Паводле слоў спецыяліста, такой цёплай вада ў пачатку лета бывае толькі на курортах Крыма, Чорнага і Азоўскага мораў. Напрыклад, на Азоўскім моры сёння з раніцы тэмпература вады складала ад 22 да 24 градусаў цяпла, на ўзбярэжжы Чорнага мора — плюс градусы 20–23.

«У нас вада ў рэках і вадаёмах нават цяплейшая (20–25 градусаў).

Зараз на Мінскім моры тэмпература вады складае плюс 23 градусы, у возеры Нарач — 20 градусаў, Вілейскім вадасховішчы (Мінская вобласць) — плюс градус 21, Чыгірынскім вадасховішчы (Магілёўская вобласць) — 23 градуса. Але гэта тэмпература вады на 8 гадзіну, а ў дзённыя гадзіны вада яшчэ прагрэецца і дасягне максімальных значэнняў да гадзін 14–18.

Звычайна ў чэрвені сярэднямесячная тэмпература вады знаходзіцца ў межах 18–20 градусаў»,
 — растлумачыла спецыяліст.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?