У эканамічных праблемах Беларусі вінаваты выключна Аляксандр Лукашэнка,

піша InoPressa.ru, цытуючы французскую газету Le Monde. Газета пераконвае чытачоў у тым, што МВФ, да якога Беларусь звярнулася з просьбай аб дапамозе, мусіць адмовіць Лукашэнку: «Ягоныя апошнія безразважныя дзеянні ў валютнай і бюджэтнай сферах выклікалі найцяжэйшы крызіс нацыянальнай валюты, а дэвальвацыя беларускага рубля на 56% не выратавала эканоміку ад паралічу. Немінучы абвал можа паставіць пад пагрозу мінскі рэжым».

«Дзеля чаго МВФ дапамагаць Беларусі?» — задае рытарычнае пытанне газета. Яе малая эканоміка не ўплывае на вонкавы свет, небяспека заражэння вельмі слабая. Дапамога МВФ услугуе толькі падтрыманню рэжыму і ягонай састарэлай эканамічнай мадэлі, гаворыцца ў артыкуле. Для адмовы ў дапамозе цалкам дастаткова адных эканамічных прычынаў, не гаворачы ўжо і пра ўрокі мінулага, піша выданне, нагадваючы, што ў 2008 годзе Беларусь ужо звярталася да МВФ па дапамогу, абяцаючы наўзамен правесці глыбокія рэформы.

Але як толькі крызіс мінуў, Лукашэнка ўзяўся за старое. Мала надзеі, што гэтым разам сітуацыя будзе інакшай, — падчас адной з сваіх традыцыйных атак на рынкавую эканоміку Лукашэнка ўвёў усеагульны кантроль над цэнамі для барацьбы з галапуючай інфляцыяй, і прыгразіў звольніць міністраў, якія дапускаюць рост цэнаў.

Мінск таксама пайшоў супраць Расіі, важнага патэнцыйнага крэдытора, паставіўшы пад сумнеў план прыватызацыі і прыгразіўшы выслаць расійскіх журналістаў. Такія паводзіны, мякка кажучы, непрадказальныя, і

МВФ павінен заняць жорсткую пазіцыю, а не чакаць «сапраўдных рэформаў», пакуль Лукашэнка застаецца ля ўлады,
паводзіць вынікі Le Monde.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?