Еўрарадыё паразмаўляла з бізнэсменам Андрэем Кабанавым, аўтарам скандальнага відэа, на якім віцэ-прэм’ер Андрэй Тур размаўляе з грамадзянамі.

Нядаўна [учора] вы былі на дыпламатычным прыёме і сустрэлі намесніка міністра эканомікі Андрэя Тура, ды задавалі яму непрыемныя пытанні… (відэа можна паглядзець тут)

Кабанаў: Апошнім часам я слухаю яго каментары, апраўданні таго, што кіраўніцтва прадпрымала для арганізацыі бізнэсу ў нашай краіне. У мяне да яго ўвесь час узнікаюць пытанні, як да чалавека, якога заўжды бачу па тэлебачанні. Я бізнэсмен сярэдняй рукі, цяпер выходжу на пенсію, бо ва ўсёй гэтай сітуацыі бізнэс спынены. Учора ў мяне з’явілася магчымасць задаць яму пытанне: што нам рабіць? Вось такі адказ мы і атрымалі….

Увогуле вы спадзяваліся пачуць ад чыноўніка такога рангу ў нефармальнай сітуацыі адказ на пытанне?

Кабанаў: Я меркаваў пачуць тое, што ўчора і пачуў, і пачулі ўсе. І таму я, беручы на сябе адказнасць, здымаў, каб паглядзець зранку, можа я нешта не тое пытаў, можа я ў чымсьці памыляюся. Але адказу ад яго не атрымаў ні я, не атрымалі ні мы, не атрымалі і грамадзяне нашай краіны. Гэта проста хамскае стаўленне да народу ў асобе намесніка міністра эканомікі. Так мы жывем, так намі кіруюць.

Можа ў яго не было магчымасці проста ўсім адказаць, бо яго перабівалі?

Кабанаў: Я не скажу, што яго перабівалі. Ён чуў пытанне, ён чыноўнік са стажам.

Яму не было чаго сказаць.
Ён адпрацоўваў пратакольнымі фразамі, нейкі элемент замбавання. Я не ведаю, вось знята і знята, хай гэта будзе. Я не ведаю, як гэта абмяркоўваць больш… Мы жывем у поўнай бізнэс-клаацы, нам дапаможа толькі НЭП без упраўленцаў.

Вы ў відэа кажаце Туру пра ваша прадпрыемства з абаротам у 11 мільёнаў долараў і 126 чалавек, якія там працуюць…

Кабанаў: Людзі звальняюцца, сыходзяць у вымушаныя адпачынкі і няма магчымасці ўтрымліваць, плаціць заробкі. Добрая фірма працавала-працавала, а зараз яна на паўзе. Мы нешта рабілі для сябе, для краіны, а зараз мы не ведаем, што рабіць.

Сёння ноччу падаражаў бензін, паслязаўтра яшчэ што-небудзь здарыцца, але кіраўніцтва ніяк не рэагуе, не інфармуе.

Тур вам сказаў, што вы не па сродках жывяце… Можа вы сёння чырвоную ікру елі?

Кабанаў: Не, я сёння не еў чырвоную ікру. Я сёння піў гарбату без цукру, але не таму, што яго не маю — берагу ўзровень цукру ў крыві. Чаму нехта вырашыў, што зарабляць, жыць добра, на нейкім агульнаеўрапейскім узроўні — гэта кепска?

Чаму мы не можам жыць усе добра?
Мы ж працуем, нам грошы не падаюць з неба. Мы сядзім у офісах, на заводах працуем — кожны па-рознаму. Гэта ж не кепска зарабляць, гэта ж добра, калі ўся краіна зарабляе, але мы не можам сабе гэтага дазволіць зараз.
Дарагая, любая краіна не можа жыць як Швейцарыя, чым мы горш за іх?...

Вы не баіцеся, што ваша «аператарская дзейнасць» прынясе вам праблемы?

Кабанаў: А мне няма чаго губляць.

А Тур бачыў, што яго здымалі?

Кабанаў: Думаю, так. Ён звяртаў увагу. Гэта не ўсе што я выклаў. Ёсць матэрыялы, я іх захаваў на серверы. Ён разумеў, што, магчыма, здымаецца на відэа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?