Зборная Беларусі перамагла ў адборачным матчы чэмпіяната Еўропы 2012 года зборную Люксембурга з лікам 2:0 (першы тайм – 0:0).

 Фота Goals.by

Фота Goals.by

Гульня была досыць неадназначная, у першым тайме ў падапечных Бернда Штанге мала што атрымлівалася: транжырылі моманты Андрэй Варанкоў, Антон Пуціла, Цімафей Калачоў. Люксембуржцы паказвалі зубы, досыць небяспечна агрызаючыся.

Заўзятарскае цярпенне канчаткова лопнула пасля свістка на перапынак, і сыход зборнай з поля яны сустрэлі гучным свісткам. А Штанге пачалі асвістваць яшчэ ў сярэдзіне тайме

Усё змянілася ў другой частцы гульні. Пасля чарговай атакі беларусаў у штрафной рукой згуляў Гі Блез. Пенальці на 48-й хвіліне рэалізаваў Сяргей Карніленка, выдалены ў кастрычніцкім матчы з Люксембургам і які адбываў шматматчавую дыскваліфікацыю.

Перад ударам увесь стадыён скандаваў: “Забівай! Забівай!”.

Сяргей не схібіў. Адлягло. Амаль канчаткова адлягло пасля таго, як лік падвоіў на 73-й хвіліне Антон Пуціла.

Што праўда, жыхары Вялікага Герцагства і не думалі здавацца, а ішлі на беларускія вароты, турбуючы Жаўнова. І ледзь не забілі не апошняй хвіліне матча. Нашы выстаялі :)))) Хоць люксембуржцы пераўзышлі беларусаў па колькасці удараў па варотах: 8:11

Але пакуль галоўнае, што беларусы перамаглі і замацаваліся на 2-м месцы.

У нашай групе Боснія выйграла ў Албаніі з лікам 2:0.

На пасляматчавай прэс-канферэнцыі Бернд Штанге зазначыў, што каманда заслужана перамагла, але сказаў, што эйфарыі быць не павінна, цяпер трэба канцэнтравацца на матчах з Босніяй, у якіх будзе гуляць зусім новая каманда (не такая стомленая, як сёння).

Таксама Штанге сказаў, што лепш памаўчаць наконт тактыкі на матч з Люксембургам.

Галоўны трэнер люксембуржцаў Люк Хольтц зазначыў, сумневаў у тым, што Францыя зойме першае месца ў групе няма, а змагацца за другое месца будуць Беларусь і Румынія.

Становішча камандаў: Францыя – 13 (6), Беларусь – 12 (7), Боснія -- 10 (6), Албанія — 8 (6), Румынія — 8 (6), Люксембург — 1 (7).

Да плэй-оф рукой падаць,

але дзеля гэтага трэба браць чатыры ачкі ў матчах з Босніяй і не прайграць у Бухарэсце Румыніі.

Пазасталыя матчы ў групе:

2 верасня: Беларусь -- Боснія, Албанія -- Францыя, Люксембург -- Румынія.

6 верасня: Люксембург -- Албанія, Боснія -- Беларусь, Румынія -- Францыя.

7 кастрычніка: Румынія -- Беларусь, Францыя -- Албанія, Боснія -- Люксембург.

10 кастрычніка: Францыя -- Боснія, Албанія -- Румынія.

***

Мінск, 7 чэрвеня, стадыён “Дынама”.

Склады камандаў:

Беларусь: Жаўноў (к), Шытаў, Верхаўцоў, Амельянчук, Бардачоў, Кульчый (Кісляк, 86), Цігараў (Карніленка, 46), Калачоў, Пуціла, Трубіла (В. Глеб, 63), Варанкоў.

Запасныя: Верамко, Карніленка, В. Глеб, Бычанок, Жаўнерчык, Кісляк, Сітко.

Люксембург: Жубер, Шнэль, Хофман, Блез, Ш. Левек (Калет, 77), Мальжэ (Кітэнге, 60), Паяль, Петэрс (к), Жэрсан, Марціно, Да Мота (Латэрца, 76)

Запасныя: Авермайс, Алмейда, Калет, Марэйра, Латэрца, Пляйн, Кітэнге.

Галоўны арбітр: Анар Сальманаў (Азербайджан).

Папярэджанні: Варанкоў, 38, Паяль, 46.

Колькасць гледачоў? Крыху больш за 10 тыс. Відаць, іншая частка лепшых людзей краіны брала ўдзел у акцыі "Стоп бензін" :)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?