У КДБ 8 чэрвеня апыталі маці брэсцкага актывіста дэмакратычных сіл Івана Стасюка з нагоды яго дзейнасці ў сацыяльных інтэрнэт-сетках.

Як паведаміў праваабаронца Раман Кісляк, напярэдадні пазоў аб выкліку маці актывіста ва ўпраўленне КДБ па Брэсцкай вобласці быў дастаўлены па месцы жыхарства Івана Стасюка, дзе ён пражывае разам з бацькамі. З пазову вынікала, што жанчына павінна з'явіцца для "апытання пра абставіны, якія маюць значэнне для забеспячэння нацыянальнай бяспекі".

Па словах праваабаронцы, у прызначаны час маці Стасюка прыйшла ў КДБ. Прадстаўнікі спецслужбаў распытвалі жанчыну аб яе сынах.

"Яна заявіла: у яе добрыя дзеці і нічым супрацьзаконным не займаюцца, і што яна больш не хоча мець гутарыць з супрацоўнікамі КДБ пра сыноў, бо мае права не сведчыць супраць сваіх блізкіх, - сказаў праваабаронца. -- Жанчыне паведамілі, што яе сын Іван падбівае людзей да ўдзелу ў акцыях і можа быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасьці па артыкуле 342".

Гутарка з жанчынай працягвалася пяць хвілін. Ніякіх дакументаў ёй не прапаноўвалі падпісаць.

На думку праваабаронцы, выклік у КДБ маці актывіста дэмсілаў - адзін з спосабаў ціску на яго, каб ён адмовіўся ад сваіх перакананняў.

"Я лічу, што такія дзеянні парушаюць права Івана Стасюка на свабоднае выказванне сваіх поглядаў, прадугледжанага пунктам 2 артыкула 19 міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, ратыфікаванага Беларуссю", - заявіў праваабаронца.

Ён нагадаў, што Івана Стасюка затрымалі ў ноч з 3 на 4 чэрвеня ў Брэсце, калі той вяртаўся на цягніку з Польшчы. З чыгуначнага вакзала актывіста даставілі ў КДБ і апыталі ў сувязі з яго дзейнасцю ў сацыяльных інтэрнэт-сетках. Апытанне доўжыўся дзесьці каля трох гадзін, пасля чаго яго адпусцілі. У час размовы, па словах Стасюка, яму пагражалі ціскам на яго родных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?