На заклік суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» адгукнуліся некалькі соцень людзей.
19.43
Акцыя завяршылася. Удзельнікі разыходзяцца з плошчы.
19.38
Яўсееў, Грышчанка і яшчэ некалькі спецназаўцаў і «цывільных» наблізіліся да кола моладзі, якая спявала. Міліцыянты перамаўляліся па тэлефонах, пасля
дасталі мегафон, аднак звыкла сказаць пра тое, што "акцыя несанкцыянаваная" не паспелі. У той момант удзельнікі акцыі скончылі спяваць і проста разышліся па плошчы. Шчыльнае кола распалася, на Кастрычніцкай стаяць групкі людзей. Міліцыя выглядае разгубленай.
19.34
Нехта заспяваў «Тры чарапахі» N.R.M., моладзь падхапіла.Спявае большасць прысутных.
19.29
Людзі ўтварылі кола ў цэнтры плошчы. У ім — чалавек сталага веку спявае бардаўскія песні пад гітару. Моладзь слухае. Сярод міліцыянтаў заўважаныя намеснік кіраўніка ГУВД Мінгарвыканкама Ігар Яўсееў і маёр Максім Грышчанка.
19.26
Адзін з удзельнікаў акцыі паведаміў, што гэта ўжо другая спроба мінскай моладзі сабрацца на заклік суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі». На першую сустрэчу тыдзень таму прыйшло каля пяцідзесяці чалавек. Удзельнік акцыі расказаў карэспандэнту «НН», што даведаўся пра акцыю праз «Вконтакте». На яго думку, на плошчу прыйшла апалітычная моладзь, якая расчаравалася ў апазіцыі і яе метадах, але хоча выказаць сваю нязгоду з уладай.
Ці могуць такія акцыі быць паспяховымі? Суразмоўца прывёў прыкладФэйсбук-рэвалюцыі ў Егіпце. Колькі мусіць сабрацца людзей, каб сітуацыя ў краіне змянілася? «Людзей мусіць быць столькі, каб яны занялі праспект ад плошчы Незалежнасці да плошчы Перамогі», — лічыць удзельнік акцыі.
19.23
Людзі — а іх сабралася каля чатырохсот чалавек — пачалі гучна пляскаць у ладкі. пачуліся радасныя воклічы. Сітуацыя ненапружаная, некаторыя проста адпачываюць, гуляюць у фрысбі. Вакол натоўпу ездзіць група раварыстаў, і яе вітаюць воплескамі.
Фота даслаў чытач.
19.10
Удзельнікаў ужо каля трохсот. Хтосьці сядзіць на прыступках Палацу прафсаюзаў, хтосьці проста на плошчы. Няма ні лозунгаў, ні сімволікі. У цэнтры плошчы ўдзельнікі стаяць даволі шчыльна, мінакі мусяць іх абыходзіць, некаторыя цікавяцца, што адбываецца.
А 19.00
на Кастрычніцкай сабралася каля сотні маладых людзей. Большасць іх на вока не маюць і
Прысутнічае таксама спецназ і супрацоўнікі ў цывільным. Людзі яшчэ падыходзяць. Акцыя маўклівай салідарнасці мае працягнуцца да 19.30.
* * *
Сёння, а
Нядаўна мадэратарамі гэтай суполкі цікавілася КДБ.