Новыя цэны на аўтамабільнае паліва будуць выглядаць наступным чынам:

Дызель — 4450 рублёў за літр (ранейшы кошт — 5100 рублёў). Зніжэнне цаны — 13%

Н80 — 4000 (4950). мінус 19%

А92 — 4200 (5100). мінус 18%

А95 — 4500 (5800). мінус 22%

Паводле інфармацыі, атрыманай карэспандэнтам nn.by ад супрацоўніцы канцэрна «Белнафтахім», для ўстанаўлення цэнаў была скліканая тэрміновая нарада.

Кіраўніцтва «Белнафтахіма» яшчэ падчас папярэдняга росту цэнаў на паліва прасіла ўсталяваць цэны на ўзроўні 5500–6000 рублёў за літр паліва.
Меркавалася, што падаражанне складзе 45%. Прадстаўнікі Міністэрства эканомікі не дазволілі падняць цэны так высока, прапанаваўшы спыніцца на ўзроўні 30%. Каб праз тыдзень-два ўзняць кошт паліва яшчэ на 15%, да чаканых 6000 рублёў за літр.
Пакуль невядома, зніжэнне цаны адбудзецца за кошт змяншэння акцызаў (у такім выпадку грошы згубіць бюджэт) альбо непасрэдна за кошт прыбытку «Белнафтахіма».
Пры апошнім варыянце нафтаперапрацоўка стане для канцэрна канчаткова нявыгаднай.

У любым выпадку зніжэнне цаны можа прывесці да дэфіцыту паліва па ўсёй Беларусі.

Мяркуецца, што зноў будзе ўведзена абмежаванне на аб’ём адзінаразовай запраўкі (20 ці 25 літраў).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?