Акцыя, абвешчаная ў сацыяльных сетках, прайшла вечарам 8 чэрвеня ў Мазыры (Гомельская вобласць).

Каля двух дзясяткаў чалавек сабраліся на Плошчы Леніна. Аднак неўзабаве ўсе яны былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі.

Міліцыянеры заявілі, што моладзь лаецца матам, паліць невядома што, нібыта таксама паступілі скаргі ад прахожых.

Удзельнікаў акцыі адвезлі ў пастарунак, дзе адкаталі пальчыкі, сфатаграфавалі, правялі гутарку. Затым усе былі адпушчаныя без прад'яўлення абвінавачванняў і складання пратаколаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?