. У сувязі з неспрыяльнай сітуацыяй, звязанай з халерай, Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе грамадзянам Беларусі ўстрымацца ад паездак для адпачынку на Азоўскае мора.

Як паведамляецца на сайце міністэрства, адпаведны ліст накіраваны ў адрас Міністэрства спорту і турызму Беларусі.

Паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя,

на тэрыторыі Украіны ў Данецкай вобласці зарэгістравана 14 выпадкаў халеры.
Заражэнне адбылося пераважна пры апрацоўцы свежавылаўленай рыбы ў месцах несанкцыянаванага скідвання сцёкавых вод або пры ўжыванні вырабленых з яе страў дома ва ўмовах парушэння санітарна-гігіенічных патрабаванняў і тэхналогіі прыгатавання. Па выніках лабараторных даследаванняў выдзелены халерападобны вібрыён у вадзе адкрытых вадаёмаў, марской і сцёкавай вадзе, пробах рыбы. Мясцовыя ўлады забаранілі плаванне і лоўлю рыбы ў рэках Кальчук і Кальміус, а таксама ў Азоўскім моры.

У наяўнай сітуацыі Міністэрства аховы здароўя ўзмацніла санітарна-каранцінны кантроль за пасажырамі, якія прыбываюць паветраным, чыгуначным і аўтамабільным транспартам з краін, дзе выяўлены выпадкі халеры. На дзяржаўнай мяжы Беларусі былі надгледжаны 6 тыс. 472 транспартныя сродкі, у тым ліку 6 тыс. 66 членаў экіпажаў і 15 тыс. 15 пасажыраў. Хворых або падазроных на захворванне асоб не выяўлена.

Экіпажы паветраных суднаў, чыгуначныя брыгады, спецыялісты мытнай і пагранічнай службаў азнаёмлены з асноўнымі сімптомамі халеры і праінструктаваны на выпадак выяўлення хворых з падазрэннем на гэтае захворванне. Арганізацыі аховы здароўя прыведзены ў гатоўнасць да правядзення санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, ідзе адпаведная падрыхтоўка медработнікаў.

Міністэрства аховы здароўя таксама нагадвае аб росце ў ЕС захворвання на кішачную інфекцыю, выкліканую энтэрагемарагічнай кішачнай палачкай. Паводле звестак СААЗ, найбольшая колькасць захварэлых зарэгістравана на тэрыторыі Германіі — больш чым 2 тыс. 600 выпадкаў. Зарэгістраваны 24 лятальныя зыходы. Фактар перадачы інфекцыі медыкам устанавіць пакуль не ўдалося, яго пошукі працягваюцца.

У Беларусі ў сувязі з гэтым працягваецца кантроль партый сырой агародніны, што паступае з ЕС на тэрыторыю краіны, забароненых да транзіту ў Расію.

Міністэрства аховы здароўя адзначае, што ў Беларусі эпідэмічная сітуацыя па захворванні на вострыя кішачныя інфекцыі застаецца спакойнай, іх росту не адзначаецца. Выпадкаў кішачнай інфекцыі, выкліканай энтэрагемарагічнай кішачнай палачкай, не зарэгістравана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?