Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі пераменная воблачнасць. Ноччу ў паўднёва-заходніх раёнах, днём месцамі па тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер усходні 3–8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 12–19°С,

максімальная днём плюс 24–30°С, у асобных раёнах плюс 20–23°С.

У Мінску заўтра, 10 чэрвеня, ноччу без істотных ападкаў, днём магчымы невялікі кароткачасовыя дождж, навальніца. Вецер усходні 3–8 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 16–18°С,

максімальная днём плюс 26–28°С.

У наступныя двое сутак, 11–12 чэрвеня, па Беларусі захаваецца пераменная воблачнасць. У начныя гадзіны месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер усходні з пераходам на паўночны 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 11–18°С, максімальная днём плюс 22–29°С, па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці каля плюс 20°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?