На 81-м годзе жыцця памёр беларускі пісьменнік Павал Місько, паведамляе сайт Саюза беларускіх пісьменнікаў,

Павал Місько нарадзіўся 14 сакавіка 1931 г. у Старцавічах (цяпер Знамя) Слуцкага раёна ў сялянскай сям’і.

Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1955). Працаваў у газетах «Звязда», «Сельская газета», «ЛіМе», часопісе «Полымя», выдавецтве «Мастацкая літаратура». Сябра СП СССР з 1968 г.

Аўтар зборнікаў апавяданняў і некалькіх раманаў, перакладчык, але сапраўдную вядомасць здабыў як выдатны дзіцячы пісьменнік. Самая вядомая яго кніга — «Прыгоды Бульбобаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?