Беларусь не звярталася да Расіі па новыя крэдыты. Пра гэта заявіў расійскі пасол у Беларусі Аляксандр Сурыкаў 9 чэрвеня напрэс-канферэнцыі ў Мінску.
«Дадатковага звароту з боку Беларусі аб крэдытах не было», — сказаў ён, адказваючы на пытанне, ці выдзяляла Расія Беларусі 1 млрд. даляраў, аб чым стала вядома напярэдадні.
8 чэрвеня кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей паведаміў журналістам, што практычна завершанае падпісанне адпаведнага пагаднення аб выдзяленні Беларусі крэдыту з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС.
«Апрача таго, знойдзены яшчэ адзін мільярд долараў з іншай крыніцы. Грошы таксама паступяць у хуткім часе ў Беларусь», — падкрэсліў ён.