Мінск пазычыў яшчэ 1 млрд даляраў у Туркменіі. Такім чынам агулам Мінск бярэ ў крэдыт 4 млрд даляраў, з якіх 3 млрд дае ЕўрАзЭС, піша газета «Труд».

Як раней заявіў кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Уладзімір Макей, краіна дамовілася яшчэ пра адзін крэдыт на 1 млрд даляраў. Паводле яго словаў, Беларусь атрымае гэтыя сродкі «з іншай крыніцы», апроч раней вылучанага Мінску крэдыту з антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС.

Як расказалі выданню ў расійскіх дыпламатычных колах Беларусі, грошы выдасць Туркменія. У тым ліку і па гэта Аляксандр Лукашэнка лётаў у Ашхабад у пачатку чэрвеня.

Праўда, «Незалежная газета» піша, што загадкавы мільярд гатовы пералічыць авансам за кантрольны пакет акцый «Беларуськалія» саўладальнік расійскага «Уралкалія» Сулейман Керымаў. Іншыя крыніцы паведамлялі, што мільярд будзе пералічаны ў ліку будучых паставак калію.

Інфармацыя газеты «Труд» пакуль не знайшла пацверджання ў афіцыйных крыніцах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?