Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

«Пусцілі чуткі, што ўжо прададзена гэта прадпрыемства. Я наогул ні з кім не вёў перамоваў па продажы «Беларуськалія», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Што з імі праводзіць? Цана названая, грошы ёсць — прыязджай. Якія перамовы?» — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ацэньвае кошт ААТ «Беларуськалій» у $30 млрд. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе па пытаннях развіцця прадпрыемства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Мы абсалютна не супраць продажу пакетаў акцый акцыянерных таварыстваў, у тым ліку «Беларуськалія», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Што датычыць „Беларуськалія“, то я ясна сказаў — $30 млрд. на стол, а з 1 ліпеня гэта сума будзе індэксавацца на ўзровень інфляцыі долара». «Гэта значыць цана „Беларуськалія“ з 1 ліпеня можа быць не $30 млрд., а $30 млрд. 10 млн. Калі ў вас ёсць такая сума — заўтра вы гаспадары гэтага камбіната», — сказаў ён.

«Яшчэ раз падкрэсліваю:

ёсць грошы — на бочку, заўтра атрымаеце акцыі. На колькі прынесяце грошай, зыходзячы з $30 млрд., столькі атрымаеце акцый.
Пакуль іншага меркавання ў мяне няма», — заявіў Лукашэнка.

Лукашэнка паабяцаў, што за $ 30 млрд можна пабудаваць яшчэ як мінімум тры такія прадпрыемствы, як «Белкалій». «І яшчэ грошы застануцца для народа».

Тым часам кіраўніцтва кампаніі «Нафта Масква» пацвердзіла гатоўнасць купіць кантрольны пакет «Беларуськалія» за 15 мільярдаў даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?