Прадпрымальнікі гандлёвага комплексу «Максімус» у мінскім раёне Малінаўка адмовіліся ад правядзення страйку 15 чэрвеня.

Адміністрацыя рынку адклікала рашэнне ўласніка комплексу аб скасаванні дамоваў з ІП на арэнду гандлёвых месцаў, таму, як лічаць ІП, забастоўка ўжо не мае сэнсу.

— Сваіх першасных мэтаў мы дасягнулі, таму пакуль працуем, — кажа прадпрымальніца Валянціна Н. — Адклікалі назад. І ўсё супакоілася. Да зацвярджэння праектна-каштарысных дакументаў і да таго часу, як усё гэта будзе ўзгоднена з выканкамам і ўсімі інстанцыямі, нічога па рынку рабіцца не будзе. Адміністрацыя рынка адклікала назад усе разасланыя па нашым адрасам паведамленні аб скасаванні дамоваў. Што страйкаваць, калі гэтыя паперы адклікалі. Дасягнута мэта. Мы засталіся на сваіх рабочых месцах. Сёння такая сітуацыя, што няма сэнсу пратэставаць, калі нешта з’явіцца, адмоўнае, то мы будзем інфармаваць СМІ.

Нагадаем, уласнік гандлёвага комплексу — прыватная асоба, грамадзянка Украіны — хоча здаць рынак у арэнду буйной сетцы крамаў «Еўраопт». Немалыя грошы, якія ўкладалі ІП у стварэнне рынку, бізнэсоўцам прапанавалі вярнуць састарэлымі вітрынамі-лядоўнямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?