Урад Беларусі прыняў пастанову № 753, якой абмяжоўвае вываз аўтамабільнага паліва з 11 чэрвеня. Пра гэта заявіў начальнік упраўлення арганізацыі мытнага кантролю Дзяржаўнага мытнага камітэту Уладзімір Арлоўскі, паведамляе БЕЛТА.

Вываз паліва за межы Мытнага саюза часцей, як адзін раз на пяць дзён, будзе магчымым толькі пры ўмове мытнага дэкларавання і аплаты мытных плацяжоў. Пастанова не распаўсюджваецца на вываз паліва на тэрыторыю Расіі.

«Асобы, якія не выканаюць нормы пастановы, будуць прыцягнутыя да адказнасці ў адпаведнасці з Кодэксам Беларусі аб адміністрацыйных правапарушэннях», — адзначыў Уладзімір Арлоўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?