Пра гэта ён заявіў у часе сённяшняй нарады аб «Беларуськаліі».

«Як вы выдатна разумееце, гэта толькі ў Беларусі нашы разумныя беларусы, „свядомыя“ або з іх падачы, хапаюць гэтыя паперкі даляравыя. Вы выдатна разумееце, што сёння ідзе каласальная напампоўка далярамі сусветнай эканомікі, што можа прывесці да яшчэ аднаго абвалу гэтай эканомікі. Мы гэта ўсё ведаем. Ну, хочуць людзі купляць даляры — няхай купляюць, гэта іх справа. Тое самае і на рынку еўра адбываецца. Вось гэтыя ўкіды па 100, па 200 мільярдаў Грэцыі, Партугаліі, Іспаніі ды іншым — гэта адкуль? Нямеччына што, са сваёй кішэні дае? Ідзе зноў жа напампоўка гэтых еўра-паперак. Калі нашым людзям гэта падабаецца, то няхай купляюць. Але дзяржава павінна вуха трымаць востра», — цытуе Аляксандра Лукашэнку ягоная прэс-служба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?