Мінчукі і жыхары некаторых іншых гарадоў заўважылі, што пры выдатным выбары малака ў крамах стала цяжкавата купіць кефір.
Аказваецца, гэта звязана з дыспарытэтам цэнаў.

З аднаго боку, у летнюю спёку попыт на кефір падвышаецца. Кіслы напой выдатна спаталяе смагу. З другога боку,

многія малаказаводы спынілі ці абмежавалі выпуск кефіру, бо яго вытворчасць стала стратнай пасля таго як цэны на сацыяльна значныя тавары замарозілі
рашэннем урада. Сярод тых, хто зменшыў выпуск кефіру, нават такі гігант, як «Савушкаў прадукт» з Брэста.

У суботу на Камароўцы кефір прысутнічаў у асартыменце лічаных малочных крамак. У той жа час цэны на яго застаюцца на ранейшым узроўні. Гэтак, абястлушчаны кефір вытворчасці Лідскага малаказавода прадаваўся за 1440 рублёў (літр), што роўна прыкладна 0,2 еўра паводле афіцыйнага курса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?