Рух «За свабоду» выступіў з адкрытым зваротам да ўладаў, дзе заклікае адмовіцца ад параду на Дзень рэспублікі з прычыны кепскага эканамічнага становішча ў краіне.

«Беларусь сёння знаходзіцца ў глыбокім эканамічным і палітычным крызісе. Аднак 3 Ліпеня будзе святкавацца на шырокую нагу. Рыхтуецца правядзенне параду з вайсковай тэхнікай: у цэнтры сталіцы праедуць баявыя машыны часоў Другой сусветнай вайны і сучасныя мадэлі, а ў неба на шоу-палёты ўздымуцца самалёты».

Рух «За Свабоду» заклікае адмяніць пампезны ваенны парад у гэты нялёгкі для краіны і яе грамадзянаў час.

«Дзяржава ў каго толькі можна просіць крэдытаў, не аддаўшы яшчэ мільярдаў долараў папярэдніх пазыкаў, а ўлады недарэчна ладзяць дарагое мерапрыемства.
Ва ўмовах такога неабгрунтаванага шыкавання беларусы маюць поўнае маральнае права разам з ушанаваннем памяці загінулых за Беларусь выказаць свой пратэст кіраўніцтву краіны, якое працягвае жыць не па сродках і спавядае няхітры прынцып — залагодзіць народ відовішчамі», — гаворыцца ў заяве.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?