Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавэс перанёс аперацыю па выдаленню ўнутрытазавага абсцэсу і цяпер знаходзіцца ў Гаване, інфармуе Бі-Бі-Сі.

Аперацыя прайшла «здавальняльна», аднак Чавэс правядзе на Кубе яшчэ колькі дзён, каб аднавіць сілы пасля хірургічнага ўмяшання.

Паведамляецца, што 56-гадовы кіраўнік Венесуэлы падзякаваў Раулю Кастра, яго брату Фідэлю і ўсёй медычнай сістэме Кубы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?