Нямецкія футбалісткі зняліся ў «Плэйбоі» для прапаганды жаночага футбола.

Пяць нямецкіх футбалістак, якія выступаюць у клубах нямецкай бундэслігі, зняліся для «Плэйбоя». Тым самым, яны хацелі б змяніць у мужчын ўяўленне пра жанчын, якія прафесійна гуляюць у футбол.

Часам мужчыны ў многіх футбалістках не бачаць жаноцкасці. У адказ пяць дзяўчат, якія гуляюць за «Баварыю», «Вольфсбург» і «Гютерсло», вырашылі абвергнуць гэты стэрэатып. Яны не сталі агаляцца, аднак на фота іх любата ясна праступае праз мокрую спартыўную форму.

Футбалісткі ў свае гады ўжо дастаткова вопытныя, паколькі выступалі за зборную Германіі розных узростаў (да 17, 19 і 20 гадоў) на чэмпіянатах свету і Еўропы. «Мы хочам абвергнуць стэрэатып, — прыводзіць Zitronenkern словы адной з удзельніц фотасесіі 19-гадовай Джулія Шыміч. — Гэты стэрэатып заснаваны на няправільным ўяўленні пра непрывабнасць футбалістак».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?