Яшчэ нядаўна старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар перасоўваўся на зусім не сціплым пазадарожніку Toyota Land Cruiser. Аднак у пачатку мая губернатар збянтэжыў берасцейцаў — бо крызіс жа! — новым службовым аўтамабілем, чорным седанам Audi A8 L.

Кошт гэтай машыны, калі новай, — каля 115 тысяч даляраў. Да прыкладу, настаўніку, які зарабляе мільён рублёў, для куплі такой машыны трэба працаваць 50 гадоў, прычым нічога пры гэтым не есці і не піць.

Даведацца падрабязнасці арыстакратычнага набыцця вырашылі ў намесніка начальніка ўпраўлення сакратарыята старшыні аблвыканкама Уладзіміра Гаўрышука. Але чыноўнік катэгарычна заявіў, што гэта не тэма для размовы. «Гэтую тэму ніхто абмяркоўваць не будзе, лепш займіцеся тым, што цікава людзям», — падсумаваў Гаўрышук.

Адзначым, што кіраўнік аблвыканкама Сумар — гэта той самы чалавек, які калісьці пажартаваў пры Аляксандру Лукашэнку, што «ён вышэйшы за Бога».
А восенню мінулага года Сумар прапанаваў паставіць прыжыццёвы помнік Лукашэнку за развіццё аграгарадкоў, а ўвесну гэтага года прэзентаваў сольны музычны альбом лірычных песень «Береза, белая подруга»
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?