Ага, нехілае мачылава з АМАПам у Копенгагене з-за нейкага сквоту, спроба зноў падняць паўстаньне ў Аякса (Мексіка), святкаваньне гадавіны прыходу да ўлады індэйскага лідара-сацыяліста Маралеса.

Цікавая перадрукоўка з гэтай нагоды ў Clarin http://www.rebelion.org/noticia.php?id=43627 аб феномене апазіцыі Маралесу, якая базуецца на руху за аўтаномію правінцыі Санта Круз.

Газэта заклікае даследваць феномен “правага сацыяльнага руху” ("movimiento social de derecha", што нарадзіўся ў Санта Круз. Цікава ці можна параўнаць Санта Круз з Беларусью?

Тым часам 22 сьнежня кандыдатам у прэзідэнты Францыі ад камуністаў стала генсек Марі-Жорж Буффэ (http://www.lemonde.fr/web/article/0,1-0@2-823448,36-848909@51-823397,0.html). Буффэ не змагла дамовіца з трацкістамі наконт агульнай кааліцыі. Усе думаюць - ці гэта канец “la gauche du non” ( французскія радыкальныя левыя, якія завалілі рэферендум аб канстытуцыі Еўразьвязу)?

Вось яшчэ не прадынамце інтэрвью Інакі Урія (I?aki Uria) у Jungewelt – былы выдавец леванацыялістычнай газэты Egunkaria , забароненай Мадрыдам. Ён лічыць, што праблемы баскіх нацыяналістаў з-за таго, што з часоў Франка, які сістэматычна нішчыў культуру баскаў, не рэфармаваўся корпус судзяў.

Ну, а ў нас тым часам адбыўся з’езд Саюзу Левых Сілаў!

Спатрэбіўся адзін уік-энд каб камуністы з эсдэкамі забылі пра стагадовыя гістарычныя разборкі і пачалі кагалам змагацца за “рэформы гаспадаркі на рынкавых прынцыпах з гарантыяй сацыяльных правоў працоўных і прыватных прадпрыймальнікаў”.(цыт: з праграмнай заявы СЛС).

Прыкольна – што царская самадзяржаўе было куды больш жорсткім, чым сёняшні лукашэнкаўскі дыктат (толькі ўявіце сябе рымейк курлоўскага растрэлу на новым сталічным вакзале).

Аднак сто гадоў назад у Лёндане левыя уся роўна размежаваліся на фракцыі бальшавікоў і меншавікоў.

Рэактыўная хуткасьць з якой Калякін і Ляўковіч замялі мінулае, выклікаюць шмат чутак: быццам за альянсам БСДП, ПКБ і Надзеі стаяць мулькі Крэмлю, у лаббістаў кааліцыі былі нейкія субьектыўныя амбіцыі, або калякінцы наўмысна адмовіліся да непапулярнага на захадзе іміджу пасьлядоўных ленінцаў.

На маю думку ўся справа ў рацыёне дэлегатаў. Лёнданскі з’езд як вядома адбываўся у піўной, дзе Леніну і Мартаву паміж узаемнымі наездамі напэўна прыходзілася трохі поамачыць горла пінтамі гіннеса. Пра заборыстасьць англійскага хмелю сведчыць гэткая хранічная хвароба брытанскага соцыюму як пабнае хуліганства.

Чарнігаўскі курултай ( зуб даю - сто адсоткава!) не прайшоў без ужываньня дэлегатамі славутых мясцовых марак – “Біле”, “Чарнігаўскае сьветлае” і г.д..

Можна запускаць версію, што чарнігаўскі сурагат, як гэта зказаць, лепш connecting people, асабліва левых.

Дарэчы праблема аб’яднаньня левых таксама цудоўна вырашаецца у сонечнай Венесуэлле.

Там Чавес вырашыў ставарыць адзінную сацыялістычную партыю, заангажаваўшы туды усе існуючыя левыя партыі (http://lewica.pl/?id=12519). Мяркую, што лідары левых прачавескіх партый не фігова ахірелі ад такой навіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0