Блог Гродно s13 быў атакаваны ў ноч на панядзелак. Праца рэсурсу аднавілася толькі на раніцу.

У нядзелю 12 чэрвеня папулярны гродзенскі блог s13 перадрукаваў размешчаную на сайце nn.by навіну пра страйк у Брузгах. Артыкул прачыталі тысячы чалавек, ён актыўна абмяркоўваўся ў каментарах. У ноч на панядзелак блог атакавалі хакеры. «Сёння ўночы блог s13.ru раптам рэзка стаў папулярным. Папулярнасць у лічбах складала 554 Мбіт/с пры тым, што сетка ў сервера разлічана «ўсяго» на 100МБіт/с. Літаральна за 5 хвілін на выдзелены сервер для s13.ru абрынуліся 20 Гігабайт трафіку з больш чым 31 мільёнам пакетаў. Хостэр з дапамогай аўтаматычнага дэтэктавання ДДОС-нападаў прадухіліў перагрузку сваёй транпартной сеткі з дапамогай адключэння IP-адраса, на які была накіравана атака. Вось таму працаздольнасць сайта атрымалася аднавіць толькі цяпер», — піша s13. Артыкул пра падзеі ў Брузгах быў выдалены з блога.

На мінулым тыдні на s13 з’явілася паведамленне, што доступ да блогу блакуецца на некаторых прадпрыемствах Гродна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?