УУС Гродзенскага аблвыканкама распаўсюдзіла афіцыйную заяву наконт нядзельных падзей на памежным пераходзе.

 Кіраўнік вобласці Сямён Шапіра выйшаў да пратэстоўцаў. Фота Блог Гродно s13.

Кіраўнік вобласці Сямён Шапіра выйшаў да пратэстоўцаў. Фота Блог Гродно s13.

12 чэрвеня 2011 г. каля 18 гадзін на дарозе перад заездам на міжнародны пункт пропуску «Брузгі», паблізу в. Брузгі Гродзенскага раёна, групай грамадзян быў арганізаваны несанкцыянаваны пікет з перакрыццем уезду аўтатранспарту на пункт пропуску, паведамляецца на сайце Упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкаму.

Па версіі гродзенскай міліцыі, пікетоўцы патрабавалі сустрэчы з прадстаўнікамі рэспубліканскіх і мясцовых органаў улады для абмеркавання ўведзенага абмежавання на вываз харчовых тавараў і аўтамабільнага паліва. Такая сустрэча была арганізавана. Прадстаўнікі дзяржаўных органаў прапанавалі ўдзельнікам несанкцыянаванай акцыі вызваліць праезную частку, перайсці на тратуар і працягнуць канструктыўны дыялог цывілізаваным спосабам. Пры гэтым грамадзян папярэдзілі пра неправамернасць іх дзеянняў, адказнасці за дадзеныя парушэнні грамадскага парадку. На папярэджанні грамадзяне не рэагавалі, працягвалі блакаваць праезд да пункта пропуску, лаяліся нецэнзурнай лаянкай, асобныя знаходзіліся ў стане ап'янення. Нявысветленай асобай з боку пікетоўцаў быў распылены слезацечны газ. У выніку пацярпеў супрацоўнік міліцыі і грамадзянская асоба. Каля 21 гадзіны рух аўтатранспарту на міжнародным пункце пропуску «Брузгі» быў адноўлена, заяўляюць у абласным УУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?