«За рулём аўтамабіля была я», — заявіла «Салідарнасці» суразмоўца, якая прадставілася Марынай, дзяўчынай хакейнага трэнера. Паводле яе слоў, Міхаіл Захараў прыехаў на месца ДТЗ ўжо пасля сутыкнення «Бэнтлі» з «Лексусам». Звесткі ДАІ з яе паказаннямі разыходзяцца.
Нагадаем, каля 5.30 раніцы 12 чэрвеня на скрыжаванні праспекта Пераможцаў і вуліцы Мельнікайтэ ў Менску адбылося сутыкненне «Бэнтлі» і «Лексуса». На шматлікіх
«Салідарнасць» датэлефанавалася на мабільны хакейнага спецыяліста. Трубку падняла жанчына, якая паведаміла, што Міхаіл Захараў заняты на трэніроўцы.
— За рулём аўтамабіля была я, — сказала дзяўчына, якая прадставілася Марынай. — Міхаілу Міхайлавічу належыць чорны «Бэнтлі», а гэтая машына належыць мне.
Па словах суразмоўніцы, Захарава ў момант ДТЗ з ёй не было — ён пад’ехаў «крыху пазней». На яе думку, менавіта яго прысутнасць на месцы аварыі стала прычынай размоваў аб тым, што за рулём быў ён.
— Хто вінаваты ў ДТЗ? Я, — заявіла суразмоўніца «Салідарнасці». — Я не справілася з кіраваннем. Якія наступствы для мяне будзе мець гэтая аварыя, я пакуль не ведаю.
Між тым, дадзеныя ДАІ з паказаннямі дзяўчыны разыходзяцца.
— За рулём «Бэнтлі» знаходзіўся мужчына 1962 года нараджэння. Прозвішчы удзельнікаў ДТЗ мы традыцыйна не выдаем, — распавяла interfax.by старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе ДАІ Цэнтральнага раёна Мінска Анастасія Цыбіна.
Адзначым, што Міхаіл Захараў таксама нарадзіўся ў 1962 годзе.
Астатняя афіцыйная інфармацыя скупая. Напярэдадні агенцтва «БЕЛТА» паведаміла, што дзяжурны УДАІ Менска не мае звестак аб падрабязнасцях аварыі, уключаючы тое, хто знаходзіўся за рулём аўтамабіляў. У панядзелак у ДАІ Цэнтральнага раёна паведамілі, што абставіны ДТЗ высвятляюцца.