Іх створаць на базе 32-й школы, дзе па-беларуску вучыцца дачка прафесара Алеся Астроўскага.

Сёлета ўпраўленне адукацыі плануе стварыць у горадзе першы і другі класы з беларускай мовай навучання. Старшыня гродзенскай абласной арганізацыі ТБМ Алесь Крой:

— У кожнай гарадской школе можа быць некалькі заяў на беларускамоўнае навучанне, але, каб утварыць клас, неабходна хаця б 10 дзяцей.

Ва ўпраўленні адукацыі нам кажуць, што адкрыць беларускі клас магчыма ў любой школе, былі б жадаючыя. Каб не распыляцца, мы пакуль абралі базавай 32-ую школу (на Дзевятоўцы), дзе скончыла першы іпойдзе ў другі клас адзіная ў Гродне вучаніца, якой шэраг прадметаў выкладаецца на беларускай мове. Адміністрацыя школы да адкрыцця беларускіх класаў ставіцца прыязна, сама запрашае. Падчас анкетавання на бацькоўскім сходзе, бацькі шасці будучых вучняў СШ №32 выказалі жаданне аддаць сваіх дзяцей у класы з беларускай мовай навучання, аднак гэтай колькасці недастаткова. Алесь Крой:

— Калі будзе неабходнасць, будзем спрабаваць дамовіцца з упраўленнем адукацыі, каб першакласнікаў беларускага класа з іншых раёнаў горада падвозілі на Дзевятоўку на аўтобусе, што будзе працаваць на «Бацькоўскім маршруце».

Каб адрадзіць беларускамоўную адукацыю ў Гродне патрэбна ініцыятыва знізу, ад бацькоў, а мы падтрымаем, дапаможам. Кожны год ёсць некалькі заяў у беларускія класы, але яны раскіданыя па школах, і класы не ствараюцца. Таму паспрабуем пакуль спыніца на трыццаць другой школе.

Гродзенцы, якія хочуць аддаць сваіх дзяцей у першы ці другі класы з беларускай мовай навучання, могуць звяртацца непасрэдна да спадара Алеся Кроя па тэлефоне +375 29 943 58 09.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?