Нацыянальны статыстычны камітэт агучыў лічбы знешняга гандлю Беларусі за 2010 год. Гэтыя звесткі - ледзь адзіная магчымасць даведавацца, па якіх цэнах закупляецца замежная прадукцыя і прадаецца айчынная.
У прыватнасці, гэта датычыцца кошту венесуэльскай нафты, які нібыта з'яўляецца камерцыйнай тайнай.
Упершыню грамадства даведалася пра прыблізны цэннік Чавеса год таму. Выявілася, што ў маі 2010 годзе кошт пробнай тоны нафты складаў $656.У агульную суму быў уключаны і кошт дастаўкі венесуэльскага паліва ў Беларусь. Шлях ад Каракаса да Мазыра дадаваў да кожнай тоны нафты каля $90.
Згодна з новымі дадзенымі, агулам за 2010 год было пастаўлена 1,8 мільёна тон венесуэльскай нафты, якія абыйшліся ў $1,15 мільярда. Такім чынам,
адна тона каштуе $638 з улікам дастаўкі.
Нагадаем, што нафта паліва «Санта-Барбара», якое пастаўляецца ў Беларусь, — добрай якасці. У параўнанні з расійскім палівам, з венесуэльскага атрымаецца больш нафтапрадуктаў.
Што да кошту расійскай нафты, то 13 мільёнаў тон каштавалі $5,6 мільярда. Значыцца,
тона суседскай нафты абыйшлася бюджэту ў 2010 годзе ў $431.