5 чэрвеня ў Літве, у маляўнічым музейным парку мястэчка Куртувены пад Шаўляем, адбылася Крывуля — сустрэча, прысвечаная адзінству і супрацоўніцтву балцкіх народаў.

Удзельнікі Крывулі пры святым агню.

Злева направа: А.Мікус, В.Цэлмс, Ё.Трынкунас, В.Аўтушка.

Крывуля — так называліся ў старажытных балтаў сходы, на якіх вырашаліся найважнейшыя грамадскія справы.

Удзельнічала больш за 100 чалавек з Літвы, Латвіі, былой Усходняй Прусіі, нашчадкі яцвягаў з Польшчы, таксама былі запрошаныя прадстаўнікі Беларусі.

На сустрэчы прысутнічалі Крывіс Літвы, кіраўнік Супольнасці балцкай веры «Рамува» Ёнас Трынкунас, кіраўнік Садружнасці дыеўтураў Латвіі Валдыс Цэлмс, дэпутат Сэйма Літвы Гінтарас Сангайла ды іншыя вядомыя асобы.

Былі абмеркаваныя надзённыя пытанні грамадскага жыцця і планы супрацоўніцтва на будучыню.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?