характэрнае для нашых шырот. Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэаралагічнага цэнтра Дзмітрый Рабаў 13 чэрвеня на відэабрыфінгу ў Мінску.
Паводле яго слоў, 12 чэрвеня цераз тэрыторыю Беларусі прайшоў атмасферны фронт, і ў краіну пачало паступаць халаднаватае паветра.
У найбліжэйшыя суткі прагназуецца пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым усходзе краіны месцамі — кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Тэмпература паветра ноччу: плюс 7–14, па паўднёвым усходзе краіны — да плюс 17 градусаў. Днём — 20–26 градусаў цяпла.
Ноччу ў сераду ў паўночных раёнах, а днём па большай частцы Беларусі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы,
у асобных раёнах — навальніцы, магчымы град.Тэмпература паветра ноччу — 7–14 градусаў, максімальная днём — ад плюс 18 градусаў па паўночным захадзе да плюс 27 па паўднёвым усходзе Беларусі.
У чацвер і пятніцу чакаюцца месцамі кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Тэмпература паветра ноччу прагназуецца плюс 7–14 градусаў, днём — ад 17 па паўночным захадзе да 27 градусаў цяпла па паўднёвым усходзе Беларусі.
У выхадныя дні характар надвор’я істотна не зменіцца. У суботу на большай частцы тэрыторыі, у нядзелю месцамі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — навальніцы. Тэмпература паветра ў суботу ноччу — 9–16 градусаў цяпла, днём — ад плюс 18 па паўночным захадзе да 27 градусаў па паўднёвым усходзе краіны. У нядзелю ноччу — 7–14 градусаў, днём — 20–27 градусаў.
У Мінску ў найбліжэйшыя суткі чакаецца без ападкаў. Тэмпература паветра ноччу — плюс 9–11, днём — 21–23 градусы.
Як адзначыў Рабаў, у першую дэкаду чэрвеня ў Беларусі ўстанавілася анамальна гарачае надвор’е.
«Такой гарачай першай дэкады чэрвеня ў Беларусі яшчэ ні разу не было», — сказаў ён.
Паводле слоў сіноптыка, нягледзячы на дажджы, месцамі ў Беларусі захаваецца высокая пажаранебяспека, асабліва па паўднёвым усходзе краіны. Месцамі па Брэсцкай і Гомельскай абласцях захоўваецца надзвычайная пажаранебяспека, пятага класа. На гэтым тыдні такая сітуацыя захаваецца. Сіноптык заклікаў быць асцярожнымі з агнём і па магчымасці не распальваць вогнішчы.