Як паведамілі ў Гродзенскім раённым судзе, сёння былі разгледжаныя дзесьці 15 справаў.

Дакладнай лічбы назваць не змаглі, як і памеры штрафаў. Сказалі толькі, што асудзілі ўсіх, хто знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрымання.

Ёсць звесткі, што давалі штрафу

па 70-75 базавых адзінак: 2 450 тыс. -- 2 млн 625 тыс. рублёў.

У Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі паведамілі пра 22 затрыманых падчас акцыі пратэсту ў пункту проспуску «Брузгі». Там не выключылі, што лічба можа павялічыцца — мерапрыемствы па высвятленні арганізатараў і актыўных удзельнікаў акцыі працягваюцца.

12 чэрвеня беларускія кіроўцы на беларуска-польскай мяжы перакрылі трасу да памежнага пераходу «Брузгі». Яны патрабавалі скасаваць указ прэзідэнта ад 11 чэрвеня пра абмежаванне вывазу паліва. На мяжу, заблакаваную аўтамабілямі, прыязджаў старшыня Гродзенскага аблвыканкаму Сямён Шапіра, аднак, перамовы з пратэстоўцамі завяршыліся разгонам і затрыманнямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?